Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.09.24

"Калі хочаш ведаць край, у сектар краязнаўства завітай!"

У рамках Тыдня краязнаўства «Калі хочаш ведаць край, у сектар краязнаўства завітай!” і напярэдадні Дня горада ў краязнаўчым сектары цэнтра "Вытокі" Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі 25 верасня прайшоў урок-экскурсія "Пінск. Горад дзевяці вякоў".
Вучням 7 "В" гаспадыня цэнтра "Вытокі" Таццяна Канстанцінаўна паказала фільм аб Пінску, пазнаёміла з рэтра-выставай "Пінск на старых фатаграфіях", а таксама з кнігамі і фотаальбомамі аб горадзе, якія былі прэзентаваныя на кніжнай экспазіцыі «Пінск – і гонар, і сэрца Палесся», слухалі гімн нашай сталіцы Палесся. На заключным этапе урока вучні вельмі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны.

Раздзелы сайта