Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.07.2021

Другі дзень трансгранічнага навучання па праекце "Прыродная скарбніца без межаў"

6 ліпеня – другі дзень працы ў межах трансгранічнага навучання педагогаў. Заняткі адбыліся ў рэжыме онлайн на платформе “Zoom”. Арганізатарам выступіў Мясцовы фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці", а таксама упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама.

Сення лектарамі выступалі беларускія калегі. Пачаў другі навучання Вадзім Пратасевіч, дырэктар заказніка “Срораўскі”. Старшыня фонда, які пазнаёміў удзельнікаў праграмы з інфармацыяй пра заказнік, а таксама дзейнасцю, якая праводзіцца для захавання прыроднага багацця роднага краю.

Лекцыі па батаніцы ў дачыненні да Палесся з выкарыстаннем прэзентацыі "1. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі. Як і чаму яны ўзнікаюць. 2. Запаведнікі дзікай прыроды ў Пінскім раёне. 3. Расліны Чырвонай кнігі. 4. Расліны, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне і кулінарыі. 5. Прынцыпы збору і выкарыстання раслін у паўсядзённым жыцці. 6. Магчымасць вырошчвання раслін ў хатніх умовах. 7. Якія даследаванні і маніторынг могуць быць ужытыя ў сённяшняй сітуацыі " прачытаў Сяргей Тынавец, намеснік дэкана біятэхналагічнага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Далей удзельнікаў праграмы чакала знаёмства з інфармацыяй па батаніцы і этнаграфіі на Палессі з выкарыстаннем прэзентацыі "Выкарыстанне раслінных інгрэдыентаў у паўсядзённым жыцці, у абрадах і святах беларусаў, а менавіта: у кулінарыі; Беларускія травяныя напоі; у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі; у ткацтве, у будаўніцтве. Выкарыстанне раслін у рытуалах, абрадах і варажбе. Калядная варажба. Абрады, звязаныя з уралівасцю. Рытуалы асноўных летніх святаў (Троіца, Купалле). Рытуалы восеньскіх святаў (Дажынкі, Багач)”, якую прачытала Садоўская Ганна, старшы навуковы супрацоўнік Музея Беларускага Палесся.

Завяршэннем другога дня навучання стала этнічнае свята “Купалле”.



Разделы сайта