Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2020

Праект «Прыродная скарбніца без межаў»

 3 сакавіка 2020 года Белавежскім нацыянальным парку было падпісана пагадненне аб партнёрстве паміж партнёрамі з Польшчы і Беларусі, якое тычыцца супрацоўніцтва ў рэалізацыі трансгранічнага праекта «Прыродная скарбніца без межаў».

 Рэалізатарамі праекта на польскім баку з'яўляюцца:

Белавежскі нацыянальны парк (вядучы партнёр),

Гайнаўскі павет,

II Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы г. Гайнаўка.

Беларускі бок прадстаўлены наступнымі партнёрамі:

Мясцовы экалагічны фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці",

упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама,

дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г Пінска".

Асноўная мэта праекта - павысіць дасведчанасць жыхароў аб неабходнасці абароны і захавання каштоўных знікаючых відаў раслін, якія існуюць у Белавежскай пушчы і на Палессі.

Дзейнасць праекта адрасавана работнікам каштоўных прыродных зон, настаўнікам, моладзі, мясцовым суполкам і турыстам, якія наведваюць раёны Белавежскай пушчы і Палесся.

Праект «Прыродная скарбніца без межаў» будзе ажыццяўляцца з чэрвеня 2020 па май 2021 года.

 Пры падпісанні пагаднення ўсе партнёры падкрэслілі надзвычай важную ролю праектнай дзейнасці ў галіне аховы каштоўных прыродных багаццяў і развіцця агульнай грамадзянскай экалагічнай адукацыі, а таксама заявілі аб сваёй гатоўнасці працягваць супрацоўніцтва ў галіне аховы прыроднага асяроддзя.

Праект рэалізуецца ў рамках Тэматычнай мэты прыярытэту 1.2 «Прасоўванне і захаванне прыроднай спадчыны» і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 (дадатковая інфармацыя па спасылцы: https://www.pbu2020.eu).

Разделы сайта