З 1 чэрвеня 2021 года пачалася рэалізацыя праекта трансгранічнага навучання “Прыродная скарбніца без межаў”.
5 ліпеня 2021 года адбыліся першыя заняткі праграмы трансгранічнага навучання педагогаў. Навучанне праходзіла на платформе MicrosoftTeams. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Нацыянальны парк "Белавежа". Спачатку прысутныя заслухалі інфармацыю пра праект і яго дзейнасць, пра акцыі праекта і падрыхтоўку справаздач.
Удзельнікі праслухалі лекцыі польскіх калег. Пачаў выступленне доктар Патрык Чортэк, Белавежская геабатанічная станцыя Варшаўскага ўніверсітэта, які прачытаў лекцыю па батанічных праблемах у дачыненні да лесу пушчы Белавежскай з выкарыстаннем прэзентацыі "Каштоўныя і рэдкія кампаненты раслін Белавежскага першабытнага лесу, у першую чаргу ў эпоху Антрапацэна”.
Потым для прысутных адбылася лекцыя па батаніцы і этнаграфіі у адносінах да першабытнага лесу Белавежы з выкарыстаннем прэзентацыі "Лес лечыць і сілкуе; традыцыі лекавага і харчовага выкарыстання лясных раслін на Падляшшы ".Лектарам выступіла доктар Эва Пірожнікаў з інстытута лясных навук Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Гайнаўцы.
Далей слова ізноў узяў Патрык Чортэк, які працягнуў лекцыю па батанічных праблемах Белавежскага лесу.
Пасля завяршэння анлайн мерапрыемстваў, арганізаваных Белавежскім нацыянальным паркам, удзельнікі з Беларусі ў 18:30 накіравалісяў заказнік “Спораўскі”, дзе адбудуцца ўсе астатнія мерапрыемствы ў межах праграммы.
Патрэбна адзначыць, што усіх уразіла прыроднае наваколле заказніка. Прыгажосць прыроды, багацце жывёльнага і расліннага свету – усё гэта, безумоўна, пазітыўна паўплывае на якасць працы.