Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.07.2021

Трэці дзень трансгранічнага навучання па праекце "Прыродная скарбніца без межаў"

   7 ліпеня на базе заказніка "Спораўскі" адбыўся трэці дзень праграмы трансгранічнага навучання педагогаў. Дзень пачаўся з экскурсіі па экалагічнай сцежцы. Алена Аполька пазнаёміла ўдзельнікаў праграмы з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету. Група педагогаў мела магчымасць пачуць і ўбачыць птушак, якія насяляюць тэрыторыю заказніка. Гэтаму спрыялі аглядавыя пляцоўкі. Алена шмат увагі прыдзяліла лекавым раслінам, правілам іх збору, захавання і ўжывання. Да ўвагі прысутных была данесена інфармацыя пра значэнне балот, а  таксама пра неабходнасць іх захавання.
   Пасля экскурсіі па экасцежцы для ўдзельнікаў праграмя трансгранічнага навучання педагогаў былі наладжаны майстар-класы. Алена пазнаёміла педагогаў з мастацтвам прыгатавання травяных збораў, расказала пра тыя зёлкі, што былі прыгатаваны для майстар-класа. Патрэбна адзначыць, што ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была магчымасць прыняць удзел у прыгатаванні гарбаты. Самы чаканы момант сустрэчы - дэгустацыя. І пакуль яе ўсе чакалі, час не сталі губляць, заняліся прыгатаваннем шышак з медам і цукрам.
    Такім чынам, дзень быў цікавы і насычаны. Кожны атрымаў задавальненне ад удзелу ў майстар-класе, шмат новай інфармацыі пра гаючыя ўласцівасці прыроды!

Разделы сайта