Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2024

Святкаванне Масленіцы

  Масленіца - старажытнае славянскае свята праводзін зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны.
  Святкаванне пачынаецца роўна за 8 тыдняў да Вялікадня, у 2024 годзе - 11 сакавіка, і доўжыцца тыдзень. Кожнаму дню Масленіцы адпавядае сваё абрадавае значэнне.
  11 сакавіка  ў нашай навучальнай установе пачалося святкаванне Масленіцы. Каля актавай залы вучні спявалі прыпеўкі, разгадвалі загадкі. Быў праведзены конкурс прыказак і прымавак.

Рэцэпт бліноў на Масленіцу:
Вазьміце 2 яйкі, драбок солі і добра перамяшайце.
Усыпце палову кубка мукі, дадайце алею і размяшайце.
Затым развядзіце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.
На патэльню з алеем выліце цеста.
Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.
Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Разделы сайта