Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2026

Дзе мова родная гучыць — там і сэрца весялей б’ецца!

Дзе мова родная гучыць — там і сэрца весялей б’ецца!
Вучні 5-х і 6-х класаў сабраліся на мерапрыемства «Знаўцы роднай мовы», прысвечанае Дню роднай мовы. І трэба сказаць, што спаборніцтва атрымалася не на жарт гарачым!
Дзеці не проста сядзелі за партамі — яны жылі гэтай гульнёй!✨У паветры лунала цікаўнасць, калі школьнікі наперабой адгадвалі мудрагелістыя народныя загадкі, каманды спрачаліся над тлумачэннем старадаўніх прыказак. А разгадванне рэбусаў ператварылася ў сапраўдны інтэлектуальны штурм — вочкі гарэлі, рукі самі цягнуліся ўгору!✨
З напружанай барацьбы з яркай перамогай выйшлі самыя кемлівыя і дружныя — вучні 5 «В» класа. Пад дружныя апладысменты хлопчыкі і дзяўчынкі-пераможцы атрымалі з рук журы памятныя падарункі. Віншуем іх і жадаем не забываць родную мову ні ў святы, ні ў будні!

Разделы сайта